Белстат распавёў, ад чаго паміраюць беларусы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.04.2019 11:07
Паводле Белстата, болей за палову жыхароў краіны летась памерлі ад хваробаў сыстэмы кровазвароту.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Ад чаго паміраюць беларусы? Паводле зьвестак Белстата, болей за палову жыхароў краіны летась памерлі ад хваробаў сыстэмы кровазвароту, пры гэтым толькі ў 1,5 тысячы выпадкаў прычынай сьмерці стаў востры інфаркт міякарда.
15% памерлых у мінулым годзе беларусаў мелі анкалягічныя захворваньні. На трэцім месцы — хваробы нервовай сыстэмы й органаў адчуваньняў.
Мужчыны часьцей за жанчын паміраюць ад раку, але ў жанчын часьцей чым у мужчын бываюць сьмерці ад сардэчна-сасудзістых захворваньняў.
Болей за ўсё памерлых ад раку было ў Менску — 3503 чалавекі, але ж гэта тлумачыцца колькасьцю насельніцтва. Насамрэч у сталіцы самы нізкі каэфіцыент сьмяротнасьці ад гэтай хваробы — 176,2 выпадка на 100 тысяч насельніцтва. Для параўнаньня — на Віцебшчыне гэты паказчык складае 223,8, на Гомельшчыне — 218,9.
Пры гэтым ад анкалёгіі беларусы паміраюць часьцей, чым ад вонкавых прычынаў — забойстваў, самазабойстваў, ДТЗ.
Летась 1806 чалавек зьвялі рахункі з уласным жыцьцём, 305 сталі ахвярамі забойцаў. У ДТЗ загінулі 759 чалавек. Вялікая колькасьць людзей гіне ад атручэньня алькаголем — 1476 чалавек.
tut.by/euroradio.fm/аз