Logo Polskiego Radia
Print

Дзеяньні ўладаў у Курапатах – дзяржаўны вандалізм

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.04.2019 11:33
Партыя БНФ асудзіла дзеяньні ўладаў у Курапатах і запатрабавала прыпыніць працы ва ўрочышчы.
фота: Ніша Ніва

Адпаведная заява была прынятая аднагалосна 6 красавіка на Сойме партыі, які адбыўся ў Мінску.

Партыя БНФ рашуча асудзіла акт дзяржаўнага вандалізму ў Курапатах. Мэмарыялізацыя Курапатаў ужо зьдзейсьненая грамадзтвам – і пры плянаваньні наступных захадаў дзяржава абавязаная зыходзіць з гэтага факта. У адваротным выпадку дзяржаўная мэмарыялізацыя ператворыцца ў новае злачынства», – гаворыцца ў заяве Сойму партыі.

Прадстаўнікі БНФ запатрабавалі ад улад спыніць зьнішчэньне крыжоў і вярнуць ужо вывезеныя; прыпыніць працы ва ўрочышчы і далейшыя дзеяньні па ўшанаваньні памяці праводзіць пасьля ўзгадненьня з грамадзянскім аргкамітэтам Курапатаў; спыніць перасьлед актывістаў, якія ахоўваюць Курапаты; абнародаваць і ўвекавечыць імёны ахвяр Курапатаў і назваць імёны выканаўцаў рэпрэсій.

Дзеяньні ўлад у Курапатах таксама асудзілі Абʼяднаная грамадзянская партыя, рух «За Свабоду», аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя – БНФ, Рада БНР, Лібэральна-дэмакратычная партыя, рух салідарнасьці «Разам», прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.

Паводле ПБНФ/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт