Logo Polskiego Radia
Print

Рада Эўропы зробіць прапанову Беларусі па пытаньні адмены кары сьмерці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2019 12:44
Яна прапануе бліжэй пазнаёміцца з практыкай Расеі, Грузіі і Францыі.
Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.Photo: Вэб-старонка кампаніі FIDH супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Рада Эўропы зробіць прапанову Беларусі па пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня
Генэральная дырэкцыя па правах чалавека і вяршэнства права Рады Эўропы ў якасьці магчымых наступных крокаў у працы з беларускімі ўладамі па пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня прапануе глыбей пазнаёміцца з вопытам і мадэльлю Расеі і Грузіі – краін з агульным спадчынай, а таксама Францыі. Пра гэта беларускім журналістам распавёў у Страсбургу каардынатар праектаў генэральнай дырэкцыі па правах чалавека і вяршэнства права Сяргей Дзікман.
«Для нас важная ўмова – каб у гэтых мерапрыемствах прымалі ўдзел супрацоўнікі беларускай пракуратуры і судоў, гэта значыць тыя людзі, якія запытваюць сьмяротнае пакараньне, выносяць гэтыя прысуды. Вялікіх надзей у нас няма на тое, што адразу ж сьмяротнае пакараньне ў Беларусі адменяць, але па меншай меры лепш рабіць нешта, чым нічога», – заўважыў Дзікман.
Беларусь, нагадаў ён, адзіная ў Эўропе краіна, якая практыкуе сьмяротнае пакараньне. У Расеі рашэньне аб мараторыі на сьмяротнае пакараньне прыняў Канстытуцыйны суд. У Грузіі – парлямэнт. У Францыі ў 1981 годзе сьмяротнае пакараньне адмяніла Міністэрства юстыцыі, і гэта пры тым, што грамадзкая думка на той момант было на баку сьмяротнага пакараньня. Беларускія ўлады вядуць дыялёг з Радай Эўропы па праблеме сьмяротнага пакараньня. «Але пасланьне беларускіх уладаў Радзе Эўропы такое: пакуль ня зьменіцца грамадзкая думка, ніякіх зьменаў ня будзе. Мы ня хочам нічога навязваць, але пазыцыя Рады Эўропы такая, што сьмяротнае пакараньне павінна быць адменена», – сказаў каардынатар праектаў.
Ён зьвярнуў увагу, што спасылкі беларускіх уладаў на вынікі рэфэрэндуму па праблеме сьмяротнага пакараньня ў 1996 годзе не рэлевантныя. Таму што колькасьць людзей, якія яшчэ не нарадзіліся ў 1996 годзе і якія наогул ніякага дачыненьня ня маюць да рэфэрэндуму, павялічваецца з кожным годам.
Дзікман адзначыў, што заканадаўчая сыстэма Беларусі дазваляе «прама цяпер адмяніць сьмяротнае пакараньне, ужо з заўтрашняга дня», або ўвесьці мараторый.
Рада Эўропы зацікаўлена, каб у дыялёг па адмене сьмяротнага пакараньня была ўцягнутая Адміністрацыя прэзыдэнта. Каардынатар праектаў мяркуе, што адмена сьмяротнага пакараньня ў Беларусі – гэта пытаньне палітычнай волі.
Больш інфармацыі на naviny.by/ав
….

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт