101 год таму БНР абвясьціла беларускую мову дзяржаўнай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
03.04.2019 15:34
Нацыянальным мяншыням Беларусі дазвалялася карыстацца сваёю моваю.
Паштоўка, 1918-1920 гг.wikimedia commons/public domain
3 красавіка 1918 году Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай мовай краіны.
Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў БНР павінны былі пісацца на дзяржаўнай беларускай мове. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазвалялася карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненьнях зь дзяржаўнымі ўстановамі.
паводле Радыё Свабода/нг