Мінае 20 гадоў з дня падпісаньня дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы
Лукашэнка: Рэальныя перавагі Саюзнай дзяржавы адчуваюць мільёны беларусаў і расейцаў.
Аляксандар Лукашэнка 2 красавіка зьвярнуўся да беларусаў і расейцаў з нагоды Дня яднаньня народаў Беларусі й Расеі, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта.
Ён адзначыў, што сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня падпісаньня дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы. „Закладзеныя ў аснову нашага яднаньня прынцыпы ўзаемнага даверу і раўнапраўя дазваляюць праводзіць узгодненую замежную палітыку, пасьпяхова змагацца з сучаснымі выклікамі й пагрозамі. Саюзнае будаўніцтва забясьпечвае захаваньне агульнай гуманітарнай прасторы, паглыбленьне ўсебаковых культурных сувязяў, падтрыманьне цёплых чалавечых адносін”, - гаворыцца ў звароце.
Паводле слоў Лукашэнкі, рэальныя перавагі саюза сёньня адчуваюць мільёны беларусаў і расейцаў: „Паміж нашымі краінамі няма адчужанасьці, ёсьць свабода перамяшчэньня й працаўладкаваньня, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да мэдыцынскіх паслуг і адукацыі”.
„Неабходна й далей пашыраць беларуска-расейскае супрацоўніцтва. Сур'ёзнаму росту глябальнай канкурэнцыі, узмацненьню пратэкцыянізму й ізаляцыянізму мы павінны супрацьпаставіць сапраўдную інтэграцыю, рашучую ліквідацыю штучных бар'ераў і абмежаваньняў у эканоміцы, рэалізацыю маштабных праектаў”, - адзначыў Лукашэнка.
belapan.by/аз
Аляксандар Лукашэнка 2 красавіка зьвярнуўся да беларусаў і расейцаў з нагоды Дня яднаньня народаў Беларусі й Расеі, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта.
Ён адзначыў, што сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня падпісаньня дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы.
„Закладзеныя ў аснову нашага яднаньня прынцыпы ўзаемнага даверу й раўнапраўя дазваляюць праводзіць узгодненую замежную палітыку, пасьпяхова змагацца з сучаснымі выклікамі й пагрозамі. Саюзнае будаўніцтва забясьпечвае захаваньне агульнай гуманітарнай прасторы, паглыбленьне ўсебаковых культурных сувязяў, падтрыманьне цёплых чалавечых адносін”, - гаворыцца ў звароце.