Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Перавагі Саюзнай дзяржавы адчуваюць мільёны беларусаў і расейцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.04.2019 10:08
2 красавіка - Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Лукашэнка: перавагі Саюзнай дзяржавы адчуваюць мільёны беларусаў і расейцаў
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што будаўніцтва Саюзнай дзяржавы дапамагае захаваць агульную гуманітарную прастору і паглыбіць усебаковыя культурныя сувязі. Пра гэта гаворыцца ў яго віншаваньні грамадзянам дзьвюх краін з нагоды Дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі.
На яго думку, гэтае сьвята кажа пра «прыхільнасьці нашых краін шматвяковай дружбе і агульным духоўным каштоўнасьцям». Лукашэнка падкрэсьліў, што да вырашэньня разам будаваць сваю будучыню два народы падштурхнула агульная спадчына мінулага.
20 гадоў з дня падпісаньня Дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Лукашэнка назваў невялікім гістарычным пэрыядам, які адзначаны «важкімі дасягненьнямі ў многіх галінах супрацоўніцтва, напоўнены неацэнным вопытам эфэктыўнага вырашэньня жыцьцёва важных задач». Сярод прынцыпаў, якія ляглі ў падмурак СД, кіраўнік беларускай дзяржавы назваў узаемныя давер і раўнапраўе. Паводле яго слоў, гэта дазваляе праводзіць узгодненую замежную палітыку, пасьпяхова змагацца з сучаснымі выклікамі і пагрозамі.
«Рэальныя перавагі Саюза сёньня адчуваюць мільёны беларусаў і расейцаў. Паміж нашымі краінамі няма адчужанасьці, ёсьць свабода перамяшчэньня і працаўладкаваньня, сацыяльныя гарантыі, роўны доступ да мэдыцынскіх паслуг і адукацыі», – падкрэсьліў Лукашэнка.
Ён перакананы, што неабходна пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт