Беларуская дзяржава аздаровіць 700 тысяч чалавек
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        01.04.2019 16:21
                    
                                 
                
                
                    У большасьці выпадкаў гэта будуць дзеці, якія змогуць адпачыць у лягерах.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Сёлета 700 тысяч чалавек у Беларусі змогуць скарыстацца з аздараўленьня за дзяржаўны кошт – з выкарыстаньнем сродкаў рэспубліканскага бюджэту і фонду дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня. На адпачынак беларусаў запрашаюць санаторыі ды лягеры Беларусі, а таксама здраўніцы ў Сочы, Юрмале, Друскінках, Туапсэ, Місхоры, якія знаходзяцца ва ўласнасьці беларускай дзяржавы.
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі ў эфіры беларускай тэлевізіі. 80% выдзеленых фінансаў будуць накіраваныя на аздараўленьне дзяцей. Больш за 390 тысяч чалавек змогуць адпачыць у лягерах рознага тыпу.
Першачарговае права на бясплатныя пуцёўкі будзе прадстаўлена ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваным да іх асобам. Яны змогуць адпачыць у санаторыях.
Іншыя грамадзяне могуць атрымаць санаторна-курортнае лячэньне за аплату.
Паводле Белта/юл