Тры новыя выпадкі захворваньня на адзёр выяўленыя ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.03.2019 13:38
У двух выпадках вірус прывазны: на адзёр захварэлі студэнт з Кракава і 11-гадовая дзяўчынка, якая была на вучобе ў Маскве.
pixabay.com/Public Domain CC0
Новыя выпадкі захворваньня на адзёр выяўленыя ў двух чалавек у Лідзе й аднаго ў Горадні, паведамляе тэлеканал ОНТ.
У двух выпадках вірус прывазны: на адзёр захварэлі студэнт з Кракава і 11-гадовая дзяўчынка, якая была на вучобе ў Маскве.
Агулам за год у Беларусі мэдыкі зафіксавалі больш за 250 выпадкаў захворваньня на адзёр. Большасьць захварэлых не была прышчэпленая.
эўрарадыё/вс