Logo Polskiego Radia
Print

«Белавія» прапануе новыя акцыйныя накірункі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.03.2019 16:21
Кошт білетаў у адзін бок складае 10 эўра + таксы й зборы, туды-назад – 20 эўра + таксы й зборы.
Бартавы пэрсанал "Белавія" Бартавы пэрсанал "Белавія" belavia.by

«Белавія» прапануе новыя акцыйныя накірункі
Авіякампанія «Белавія» пачала прадаваць акцыйныя білеты ў Ерэван, Казань, Калінінград, Кішынёў і Краснадар.
Квіткі ў гэтыя гарады можна набыць па спэцыяльных тарыфах толькі 28 сакавіка, паведамляе сайт «Белавія». Кошт білетаў у адзін бок складае 10 эўра + таксы й зборы, туды-назад – 20 эўра + таксы й зборы. Пэрыяд продажу квіткоў сёньня – да 23.59 паводле менскага часу.
Адправіцца ў падарожжа можна будзе з 29 сакавіка па 28 красавіка (дата вяртаньня па другім купоне). У авіякампаніі адзначылі, што продаж квіткоў вядзецца толькі для фізычных асоб на сайце belavia.by.
Акцыя дзейнічае пры куплі праязных дакумэнтаў як зь Менска, так і ў Менск. Зьмяненьні часу й даты вылету забароненыя.
Акрамя таго, выкарыстаньне білета абавязковае ў адпаведнасьці з чарговасьцю маршруту, пачынаючы зь першага аэрапорту адпраўленьня, названага ў білеце. Пры невыкарыстаньні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім маршруце, пасажыр ня будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы й зборы, пасажыру не вяртаецца.
Набытыя па спэцыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спэцыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, зьяўляецца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаюцца. Колькасьць білетаў па акцыі абмежаваная.

Авіякампанія «Белавія» пачала прадаваць акцыйныя білеты ў Ерэван, Казань, Калінінград, Кішынёў і Краснадар.

Квіткі ў гэтыя гарады можна набыць па спэцыяльных тарыфах толькі 28 сакавіка, паведамляе сайт «Белавія». Кошт білетаў у адзін бок складае 10 эўра + таксы й зборы, туды-назад – 20 эўра + таксы й зборы. Пэрыяд продажу квіткоў сёньня – да 23.59 паводле менскага часу.

Адправіцца ў падарожжа можна будзе з 29 сакавіка па 28 красавіка (дата вяртаньня па другім купоне). У авіякампаніі адзначылі, што продаж квіткоў вядзецца толькі для фізычных асоб на сайце belavia.by.

Акцыя дзейнічае пры куплі праязных дакумэнтаў як зь Менска, так і ў Менск. Зьмяненьні часу й даты вылету забароненыя.

Акрамя таго, выкарыстаньне білета абавязковае ў адпаведнасьці з чарговасьцю маршруту, пачынаючы зь першага аэрапорту адпраўленьня, названага ў білеце.

Пры невыкарыстаньні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім маршруце, пасажыр ня будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы й зборы, пасажыру не вяртаецца.

Набытыя па спэцыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спэцыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, зьяўляецца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаюцца. Колькасьць білетаў па акцыі абмежаваная.

зьвязда/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт