Зьміцер Паліенка аб'явіў галадоўку
Стала вядома, што былы палітвязень Зьміцер Паліенка, які цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса («Асабліва злоснае хуліганства»), трымае галадоўку з 24 сакавіка. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку яго сябар актывіст Вячаслаў Касінераў.
Актывіст паведамляе, што Паліенка пры гэтым выдвінуў адміністрацыі ізалятара наступныя патрабаваньні: рэгулярнае аказаньне мэдычнай дапамогі, забесьпячэньне свабоды перапіскі і выдача асадкі.
Вядома, што ў Зьмітра зноў абвастрыўся дзерматыт. За гэты час доктар прыходзіў да Зьмітра толькі адзін раз, каб аказаць яму мэдычную дапамогу. Але гэтага недастаткова.
Таксама Паліенка патрабуе, каб адміністрацыя ізалятара выдала яму асадку. Бо на дадзены момант у яго адсутнічае магчымасьць пісаць лісты да сяброў, а таксама скаргі.
Вячаслаў Касінераў паведамляе, што ў Паліенкі таксама праблемы з карэспандэнцыяй.
«З моманту арышту Зьмітру шмат хто пісаў, але дайшоў адзін толькі ліст. Ён патрабуе свабоду перапіскі з усімі, хто яму піша і каму зьбіраецца пісаць сам Паліенка», – піша актывіст.
Нагадаем, Зьміцера Паліенка брутальна затрымалі ў сваёй кватэры раніцай 20 сакавіка па падазрэньні ў зьдзяйсьненьня злачынства па ч. 3 арт. 339 КК («Асабліва злоснае хуліганства»), а менавіта ў тым, што ён распыліў пярцовы балёнчык у твар мужчыне. Ужо восьмыя суткі ён знаходзіцца ў ІЧУ. На дадзены момант дакладна вядома, што Паліенка затрыманы на 10 сутак.
….

Вясна/ав