Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні будуць рабіць мэблю для IKEA

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.03.2019 14:52
Партнёр IKEA кампанія «Габі-бел» зарэгістравана ў якасьці рэзыдэнта свабоднай эканамічнай зоны «Горадняінвест»
Photo: OiMax/flickr.com/Commercial use allowed

Інвэстыцыйным праектам прадугледжваецца стварэньне ў Горадні новага прадпрыемства па вытворчасьці мэблі.

Пра гэта паведамляе сайт СЭЗ.

У рамках праекту заплянавана будаўніцтва вытворчых памяшканьняў плошчай да 20.000 м2, плянуецца стварыць 170 новых працоўных месцаў.

«Інвэстыцыйны праект зьяўляецца экспартаарыентаваным. Асноўным спажыўцом прадукцыі кампаніі «Габі-Бел» стане група кампаніяў IKEA з рынкамі збыту ў краінах Эўрапейскага Зьвязу і СНД», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.

IKEA – швэдзкая вытворча-гандлёвая група кампаніяў, якая валодае адной з самых буйных у сьвеце гандлёвай сеткай па продажы мэблі і тавараў для дому.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт