Logo Polskiego Radia
Print

Канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц правядзе перамовы з Лукашэнкам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.03.2019 10:37
Канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц 28 і 29 сакавіка наведае Беларусь з афіцыйным візытам.
wikimedia commons/Okras (Own work)/CC BY-SA 4.0

Асобным пунктам візыту стане сустрэча Курца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Аўстрыі ў Менску.

Таксама канцлер Аўстрыі правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і членамі ўрада, сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай эканомікі.

Паводле інфармацыі пасольства, падчас візыту кіраўнік Аўстрыі прыме ўдзел ва ўскладаньні вянку да манумэнта на пл. Перамогі ў Менску і сумесна з Лукашэнкам адкрые помнік «Масіў імёнаў» аўстрыйскім ахвярам у былым лягеры сьмерці Трасьцянец.

Усяго ў складзе аўстрыйскай дэлегацыі – каля 40 чалавек: прадстаўнікі габрэйскіх суполак, сваякі загінулых у Трасьцянцы аўстрыйскіх габрэяў, а таксама прадстаўнікі аўстрыйскай эканомікі.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт