Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь заняла 64-е месца ў сусьветным Індэксе пашпартоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2019 12:55
Першае месца займаюць Японія, Сынгапур і Паўднёвая Карэя: грамадзяне гэтых краін могуць наведваць бязь візы або зь візай па прыбыцьці 189 дзяржаваў.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларусь заняла 64-е месца ў сусьветным Індэксе пашпартоў
У Індэксе пашпартоў, які складае кампанія Henley&Partners, Беларусь у другім квартале займае 64-е месца. Гэта на дзьве пазыцыі вышэй, чым тры месяцы таму.
Першае месца займаюць Японія, Сынгапур і Паўднёвая Карэя: грамадзяне гэтых краін могуць наведваць бязь візы або зь візай па прыбыцьці 189 дзяржаваў. Грамадзяне Германіі апынуліся на другім месцы – 188 краін. А трэцюю пазыцыю (187 дзяржаваў) падзялілі адразу пяць краін: Данія, Фінляндыя, Францыя, Італія й Швэцыя.
Усе краіны-суседзі Беларусі займаюць у Індэксе больш высокія пазыцыі: Расея – 47-е месца (118 дзяржаваў), Украіна – 40-е (128), Летува й Латвія – 10-е месца (180).
77 краінаў застаюцца «бязьвізавымі».
Індэкс пашпартоў кампаніі Henley&Partners паказвае рэйтынг краін па свабодзе перамяшчэньня, якую яны даюць сваім грамадзянам. Ён складаецца некалькі разоў на год.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт