Logo Polskiego Radia
Print

Ва ўрочышчы Курапаты паставілі фота- і відэакамэры

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2019 16:09
Раней у Курапатах ладзілася дзяжурства дзяржаўнай лясной аховы.
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар.Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар.photo:pixabay.com/Creative Commons CC0

На тэрыторыі ўрочышча Курапаты разьмясьцілі 12 фотапастак. Камэры былі пастаўленыя службовымі асобамі лясной аховы ў прысутнасьці міліцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Такім чынам Бараўлянскі спэцлясгаз узмацняе ахову Курапацкага ўрочышча пасьля акту вандалізму над помнікамі.

У выпадку зьдзяйсьненьня тых ці іншых супрацьпраўных дзеяньняў сродкі фота- і відэафіксацыі дадуць магчымасьць вылічыць парушальнікаў. Раней у Курапатах ладзіліся дзяжурствы дзяржаўнай лясной аховы.

паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт