Logo Polskiego Radia
Print

Арганізатары сьвяткаваньня Дня волі лічаць затрыманьні правакацыяй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.03.2019 15:00
У сталічным Кіеўскім сквэры 24 сакавіка былі затрыманыя Зьміцер Дашкевіч і Віталь Рымашэўскі.
vytoki.net

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі 24 сакавіка ў сталічным Кіеўскім сквэры расцэньваюць затрыманьне апазыцыйнага актывіста Зьміцера Дашкевіча і часовае затрыманьне сустаршыні аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага як правакацыю з боку міліцыі і спробу зрыву акцыі. Пра гэта яны заявілі на прэс-канфэрэнцыі 25 сакавіка ў Менску.

«Наша агульная пазыцыя ў тым, што гэтыя правакацыі з затрыманьнем удзельнікаў і выступоўцаў на мерапрыемстве былі накіраваныя на зрыў сьвята, на тое, каб стварыць нэрвовую абстаноўку, – сказаў старшыня руху« За Свабоду »Юрась Губарэвіч. – Людзі прыходзілі сем'ямі, яны, вядома ж, не чакалі такога разьвіцьця падзей. Затрыманьні адбываліся брутальна. І Зьміцера Дашкевіча, і Віталя Рымашэўскага затрымлівалі на дзіцячай пляцоўцы на вачах у іх семʼяў, на вачах іншых дзяцей. Супрацоўнікі міліцыі іх выцягвалі з дазволенай пляцоўкі. Дашкевіч па-ранейшаму знаходзіцца дзесьці ў міліцэйскіх участках, яго не выпусьцілі. Віталь Рымашэўскі, на шчасьце, з намі на волі».

Віталь Рымашэўскі адзначыў, што яго ці Дашкевіча «маглі схапіць у любым месцы», аднак супрацоўнікі міліцыі зрабілі гэта дэманстратыўна на публіцы.

Зміцера Дашкевіча затрымалі ў сталічным Кіеўскім сквэры неўзабаве пасьля ягонага выступу на мітынгу, прысьвечаным 101-й гадавіне абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

naviny.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт