Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.03.2019 10:30
Беларуская моладзь – гэта золата, якое павінны цаніць», зазначыла Івонка Сурвіла.
Старшыня Рады БНР Івонка СурвіллаСтаршыня Рады БНР Івонка Сурвіллафота: Рада БНР

Другое стагодзьдзе нашай сучаснай дзяржавы пачалося, на жаль, узмоцненай прапагандысцкай атакай супраць яе. Але за апошнюю чвэрць стагодзьдзя беларусы навучыліся разважаць іншымі катэгорыямі і ведаюць розьніцу між воляй і рабствам.

Многія беларусы, перадусім з маладога пакаленьня, на свае вочы пабачылі, як заможна жывуць нават маленькія дзяржавы, якія не заўсёды маюць прыродныя багацтвы, але якія маюць таленавітае і працавітае грамадзтва, якое супольна працуе на дабрабыт свайго народу», – гаворыцца ў звароце.

Беларускай моладзі ня трэба даказваць, што супольнасьць пасьпяховых, адукаваных і вольных грамадзянаў – гэта самы важны рэсурс краіны. Спатканьні мае з маладымі беларусамі напаўняюць сэрца радасьцю: гэта золата, якое мы павінны цаніць, падкрэсьліла Івонка Сурвіла.

Дык зьвяртаюся сёньня перад усім да Вас, мае дарагія маладыя сябры! Бо Вы здольныя выратаваць наш край ад новай няволі. Вы разумееце пачуцьцё годнасьці вольнага чалавека. Вы ведаеце, хто Вы!», – адзначыла старшыня Рады БНР.

Паводле Рады БНР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт