У Менску праходзіць мітынг-канцэрт да Дня Волі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2019 11:06
Мітынг-канцэрт прысьвечаны 101-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Foto: streaming youtube
Мерапрыемства пачалося а 13 гадзіне ў Кіеўскім сквэры беларускай сталіцы. Мерапрыемства ўзгоднена з Мінгарвыканкамам. Выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі дазволена.
Мітынг-канцэрт ладзіць правацэнтрысцкая кааліцыя (Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і рух «За свабоду»), а таксама Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Паводле ацэнкі арганізатараў, на пляцоўцы перад пачаткам сабралася каля 1000 чалавек. Гэтую ацэнку агучыў Юрась Губарэвіч, старшыня Руху за свабоду.
На імпрэзе зайграюць гурту «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітае сэрца пацана» ды іншых.
Ад 15-ай гадзіны ў менскай рэстарацыі «Грай» пачнецца арганізаваная Радай БНР і «Арт Сядзібай» «Школа БНР» – тры лекцыі пра гісторыю і сымбалі БНР, а таксама канцэрт гуртоў :B:N:, Naka і «Мутнае вока».
Паводле Радыё «Свабода»/Наша Ніва/юл