Logo Polskiego Radia
Print

«Белавія» узнавіла рэйсы ў аэрапорт Шарамецьева

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.03.2019 17:07
Апошні раз яны выконваліся ў такім рэжыме сем гадоў таму.
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёце«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by

З 22 красавіка «Белавія» аднавіла выкананьне рэгулярных рэйсаў у маскоўскі аэрапорт Шарамецьева.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба авіякампаніі. Палёты ў маскоўскі аэрапорт Шарамецьева былі спыненыя беларускай авіякампаніяй яшчэ ў студзені 2012-га з-за аптымізацыі.

Цяпер прынятае рашэньне іх аднавіць з 22 красавіка. Палёты будуць ажыцьцяўляцца два разы на дзень, раніцай і ўвечары. Першы рэйс з Мінска прызначаны на 08.30 з прыбыцьцём у Шарамецьева а 09.50 па мясцовым часе. Вячэрні вылетам з Менска будзе а 18.10, а прылётам у Маскву а 19.30.

Рэйсы з Шарамецьева прызначаныя на 10.35 і 20.20, з прылётам у беларускі аэрапорт а 11.55 і 21.40 адпаведна.

Кошт пералёту ў адзін бок пачынаецца ад 49 эўра (уключаючы таксы і зборы), а квіток туды-назад будзе каштаваць ад 83 эўра.

Кампанія таксама працягне выконваць рэйсаў у іншыя маскоўскія аэрапорты – Дамадзедава і Жукоўскі.

На дадзены момант «Белавія» выконвае рэгулярныя рэйсы ў 53 аэрапорты 29 краін Эўропы і Азіі.

Паводле TUT.By/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт