Logo Polskiego Radia
Print

У Гомелі «замініравалі» упраўленьне працы гарвыканкама

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.03.2019 15:16
Дарэчы, гэта за апошнія два дні другое падобнае паведамленьне з Гомельшчыны.
youtube.com/screen

У Гомелі «замініравалі» упраўленьне працы гарвыканкама
Невядомая асоба 21 сакавіка паведаміла пра мініраваньне будынка ўпраўленьня па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня Сьледчага камітэта па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава.
На месца здарэньня выяжджалі экстранныя службы й сьледча-апэратыўная група. З будынка эвакуіравалі супрацоўнікаў і наведвальнікаў. Сапёры не выявілі выбуховае прыстасаваньне.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленьне аб небясьпецы.
Дарэчы, гэта за апошнія два дні другое падобнае паведамленьне з Гомельшчыны. 20 сакавіка сілавікі затрымалі вядомага блёгэра Андрэя Павука й пачалі на яго крымінальную справу. Яго падазраюць у такім самым ілжывым паведамленьні пра мініраваньне будынка Акцябрскага райвыканкама. Пад вечар Павука ўжо выпусьцілі зь міліцыі.


Невядомая асоба 21 сакавіка паведаміла пра мініраваньне будынка ўпраўленьня па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня Сьледчага камітэта па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава.На месца здарэньня выяжджалі экстранныя службы й сьледча-апэратыўная група. З будынка эвакуіравалі супрацоўнікаў і наведвальнікаў. Сапёры не выявілі выбуховае прыстасаваньне.

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленьне аб небясьпецы.

Дарэчы, гэта за апошнія два дні другое падобнае паведамленьне з Гомельшчыны. 20 сакавіка сілавікі затрымалі вядомага блёгэра Андрэя Павука й пачалі на яго крымінальную справу. Яго падазраюць у такім самым ілжывым паведамленьні пра мініраваньне будынка Акцябрскага райвыканкама. Пад вечар Павука ўжо выпусьцілі зь міліцыі.

euroradio.fm/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт