Лукашэнка павіншаваў новага прэзыдэнта Казахстану
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з уступленьнем на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан.
«У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Менску вамі была пацьверджана гатоўнасьць да далейшага ўмацаваньня ўзаемадзеяньня паміж дзьвюма краінамі», – гаворыцца ў віншаваньні.
Кіраўнік Беларусі перакананы, што беларуска-казахстанскае ўсебаковае плённае супрацоўніцтва будзе й надалей разьвівацца ў духу стратэгічнага партнэрства й даверу. Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву «добрага здароўя, дабрабыту й новых стваральных дасягненьняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе».
Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка выступіў у эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў і заявіў аб складаньні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. На рэшту тэрміна паўнамоцтвы прэзыдэнта Казахстана пераходзяць да старшыні сэната Касым-Жамарта Такаева з моманту прынясеньня ім прысягі, што ён зрабіў 20 сакавіка. Такаеў стаў другім прэзыдэнтам Казахстана пасьля таго, як Назарбаеў, які кіраваў краінай амаль 30 гадоў, падаў у адстаўку.
Лукашэнка сустракаўся з Такаевым у Менску 1 лістапада 2018 года, калі ён прыяжджаў у беларускую сталіцу на сустрэчу Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/lukashenka-pavinshavau-takaeva/
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з уступленьнем на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Казахстан. «У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Менску вамі была пацьверджана гатоўнасьць да далейшага ўмацаваньня ўзаемадзеяньня паміж дзьвюма краінамі», – гаворыцца ў віншаваньні.
Кіраўнік Беларусі перакананы, што беларуска-казахстанскае ўсебаковае плённае супрацоўніцтва будзе й надалей разьвівацца ў духу стратэгічнага партнэрства й даверу. Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву «добрага здароўя, дабрабыту й новых стваральных дасягненьняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе».
Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка выступіў у эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў і заявіў аб складаньні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. На рэшту тэрміна паўнамоцтвы прэзыдэнта Казахстана пераходзяць да старшыні сэната Касым-Жамарта Такаева з моманту прынясеньня ім прысягі, што ён зрабіў 20 сакавіка. Такаеў стаў другім прэзыдэнтам Казахстана пасьля таго, як Назарбаеў, які кіраваў краінай амаль 30 гадоў, падаў у адстаўку.
Лукашэнка сустракаўся з Такаевым у Менску 1 лістапада 2018 года, калі ён прыяжджаў у беларускую сталіцу на сустрэчу Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
racyja.com/belapan.by/эж