Гарадзенскім студэнтам загадалі падчас Дня Волі ісьці на пары або ехаць дадому
Студэнты Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту расказалі Hrodna.life, што на час правядзеньня Дня Волі ім паставілі пары. А студэнтам Матэматычнага факультэта сказалі напісаць заяву, каб паехаць у суботу дамоў.
Студэнты кажуць, што пары па суботах былі й раней, але ў першай палове дня, а не ў другой. Цікава, што студэнтам Факультэту гісторыі, камунікацыі й турызму зьмянілі корпус для правядзеньня заняткаў – з таго, што знаходзіцца на Кастрычніцкай, на Леніна, які знаходзіцца далей ад правядзеньня Дня Волі.
Камэнтар у прэс-службе ўнівэрсытэту пакуль узяць не атрымалася.
Сьвята адбудзецца 23 сакавіка з 13.00 да 17.00 у Каложскім парку. Сьвяткаваньне пройдзе ў фармаце фэстывалю. Выступяць Dzieciuki, Лявон Вольскі, Крама, Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай Дорогу!».

вс