Арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску прадставілі афішу мерапрыемства
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.03.2019 14:21
Пасьля забароны адзначэньня ў цэнтры Менска яны падалі заяўку на Кіеўскі сквэр і атрымалі дазвол.
Рада БНРcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0
Арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску прадставілі афішу мерапрыемства
Прадстаўнікі чатырох арганізацый (Рух «За Свабоду», Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя й Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада») выступілі ініцыятарамі сьвяткаваньня Дня Волі. Пасьля забароны адзначэньня ў цэнтры Менска яны падалі заяўку на Кіеўскі сквэр і атрымалі дазвол, паведамляе прэс-служба Руху «За Свабоду».
Так, на адзначэньні 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР 24 сакавіка ў Менску выступяць N.R.M., «Безь білета», «Дай дарогу!», «Разьбітае сэрца пацана», «Водар», Kas, «Няхай». Акрамя таго, на пляцоўцы таксама будуць працаваць фудкорт, рамесьнікі й палітычны палатачны гарадок. Арганізатары таксама абвясьцілі тэрміновы збор грошай для падтрымкі мерапрыемства.

вс