Logo Polskiego Radia
Print

На Віцебшчыне затрымліваюць заробкі па некалькі месяцаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.03.2019 16:01
Працаўнікам прадпрыемства «Галубічы» і «Яблынька» на Глыбоччыне дагэтуль не выплацілі заробкі за лістапад і сьнежань.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Працаўнікам унітарнага прадпрыемства «Галубічы» і КУСХП «Яблынька» на Глыбоччыне дагэтуль не выплацілі заробкі за лістапад і сьнежань мінула года. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў мясцовы жыхар Кастусь Шыталь. Па яго словах, людзі, якія месяцамі сядзяць без заробкаў, баяцца скардзіцца на кіраўніцтва, бо асьцерагаюцца помсты.

На прадпрыемстве «Галубічы» вырабляюць мясную і малочную прадукцыю.

У бухгалтэрыі прадпрыемства Еўрарадыё распавялі, што за лістапад заробкі ўжо выплацілі, а за сьнежань абяцаюць аддаць 19 сакавіка.

«У нас цэлы комплекс праблем: зьніжэньне вытворчасьці, дапушчаныя пралікі.(...) Дамовай прадугледжана, што да 30% заробку выдаваць прадуктамі праз краму ці сваёй прадукцыяй. Заробкі невысокія, каля 370 рублёў».

У гаспадарцы «Яблынька» сытуацыя аналягічная. Прадпрыемства займаецца жывёлагадоўляй. Заробкі тут затрымалі з канца мінулага года. 19 сакавіка выплацілі грошы за сьнежань.

Як паведамілі ў Дэпартамэнце дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы, сёньня ў краіне налічваецца 192 прадпрыемствы, якія парушылі тэрміны ці парадак выплаты заробкаў. 84 з іх – у Віцебскай вобласьці.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт