Logo Polskiego Radia
Print

Партыя „Справядлівы сьвет” вырашыла ісьці на выбары

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2019 15:03
Як заявіў Сяргей Калякін, партыя ўжо рыхтуецца да ўдзелу ў выбарчых кампаніях.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Партыя „Справядлівы сьвет” вырашыла ісьці на выбары
Як заявіў Сяргей Калякін, партыя ўжо рыхтуецца да ўдзелу ў выбарчых кампаніях.
Лідар левай партыі „Справядлівы сьвет” (да 2009 году — Партыя камуністаў беларуская) Сяргей Калякін заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, што партыя мае намер удзельнічаць у будучых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах.
Як заявіў Сяргей Калякін, партыя ўжо рыхтуецца да ўдзелу ў выбарчых кампаніях. На пытаньне аб тым, ці будзе левымі сіламі сфармаваная нейкая кааліцыя накшталт правацэнтрысцкай, ён не адказаў адназначна: маўляў, „ня верыць у посьпех правага альянсу”.
„Мы вядзем кансультацыі, але пакуль праз тое, што рэальных выбараў у Беларусі няма, у нашай партыі даволі вялікая колькасьць людзей ня лічаць правільным уваходзіць у нейкія альянсы. Таму што мы нічога не атрымаем на выхадзе, - сказаў Калякін.
Калякін тлумачыць: любы альянс - гэта неабходнасьць узгадненьня сваіх пазыцыяў з пазыцыямі іншых партыяў, „якія не заўсёды супадаюць”, а тое ў сваю чаргу вядзе да страты прыхільнікаў.
Але ня ўсе ў партыі супраць альянсаў, дадаў ён. Канчатковы адказ мае быць у канцы красавіка, „калі ўсё ж такі нам, можа быць, абвесьцяць, якія выбары калі будуць”.
Паводле беларускіх законаў, прэзыдэнцкія выбары маюць прайсьці не пазьней за 30 жніўня 2020 году, а выбары ў Палату прадстаўнікоў — не пазьней за 10 верасьня 2020 году. Ды можна чакаць, што адну з кампаніяў правядуць ужо ў 2019 годзе: старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына прапанавала правесьці нейкія з выбараў 1 сьнежня.
svaboda.org/аз

belapan.by/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт