Пачынаецца візыт прадстаўніка АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ
Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір наведае Беларусь 18-20 сакавіка.
Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір наведае Беларусь 18-20 сакавіка. Згодна з па паведамленьнем Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), ён сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, кіраўнікамі і журналістамі сродкаў масавай інфармацыі, мэдыяэкспэртамі.
Апошні раз прадстаўнікі БАЖ сустракаліся з Дэзірам у сьнежні 2018 году ў Вене, яны падрабязна інфармавалі яго аб найбольш вострых праблемах са свабодай слова ў Беларусі.
Француз Арлем Дэзір быў прызначаны прадстаўніком АБСЭ па свабодзе СМІ ў 2017 годзе й неаднаразова выказваўся па сытуацыі ў Беларусі. Ён, у прыватнасьці, заклікаў улады не перашкаджаць дзейнасьці СМІ, заяўляў аб недапушчальнасьці перасьледу журналістаў за працу без акрэдытацыі, выказваў занепакоенасьць з нагоды зьмен у беларускае заканадаўства аб СМІ, заклікаючы прывесьці яго ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі й абавязацельствамі АБСЭ.
Дэзір камэнтаваў затрыманьні журналістаў па „справе БелТА” й суд над галоўным рэдактарам партала tut.by Марынай Золатавай, вобыскі ў гарадзенскіх журналістаў-фрылансараў.
belapan.by/аз
Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір наведае Беларусь 18-20 сакавіка. Згодна з паведамленьнем Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), ён сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, кіраўнікамі і журналістамі сродкаў масавай інфармацыі, мэдыяэкспэртамі.