Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь на другім месцы на тэрыторыі былога СССР па інфляцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.03.2019 10:46
Па выніках першых двух месяцаў 2019 году (люты да сьнежня 2018-га) Беларусь заняла трэцяе месца па росьце цэн.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь на другім месцы на тэрыторыі былога СССР па інфляцыі
Беларусь з паказчыкам 1,3% заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росьце спажывецкіх цэн у лютым 2019 года, сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
Лідэрам апынуўся Узбэкістан – 1,6%. У Азэрбайджане, Армэніі і Таджыкістане цэны павялічыліся на 0,6%, ва Ўкраіне – на 0,5%, Малдове і Расеі – на 0,4%, Грузіі і Казахстане – на 0,3%, Эстоніі – на 0,2%, Латвіі і Летуве – на 0,1%. У Кыргызстане адзначана зьніжэньне коштаў на 0,2%. З Туркмэністана дадзеных няма.
Па выніках першых двух месяцаў 2019 году (люты да сьнежня 2018-га) Беларусь заняла трэцяе месца па росьце цэн (2,2%). Наперадзе Ўзбэкістан (3,1%) і Армэнія (2,5%). Ніжэй інфляцыя была ў Малдове (1,7%), Грузіі (1,6%), Расеі, Украіне (па 1,5%), Таджыкістане (1,2%), Азэрбайджане, Казахстане (па 0,8%), Латвіі (0,5%), Летуве (0,3%) і Кыргызстане (0,2%).
У Эстоніі цэны зьменшыліся на 0,1%. Дадзеныя па Туркмэністане адсутнічаюць, па Грузіі – вылічаныя на падставе месячных дадзеных. У самаабвешчаным Прыднястроўі, які мае ўласную фінансавую сыстэму, цэны павялічыліся на 1,1% (за люты – на 0,2%).
Дзяржаўны камітэт Туркмэністана па статыстыцы паведаміў пра рост спажывецкіх цэн па выніках 2018 году – 7,2%. Адпаведна Беларусь з паказчыкам 5,6% перамясьцілася з трэцяга на чацьвёртае месца сярод былых савецкіх рэспублік. Рэкардсмэны – Узбэкістан з 14,3% і Ўкраіна з 9,8%.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт