У Беларусі расьце інфляцыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        17.03.2019 10:14
                    
                                 
                
                
                    Найбольш даражэюць прадукты са збожжа.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі паскараецца рост гадавой інфляцыі, такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны банк.
Гадавая інфляцыя ў Беларусі паскорылася ў лютым да 6,2%. Гэты паказчык на 0,4% вышэй, чым быў у студзені. Пры гэтым улады прагназуюць гадавую інфляцыю не вышэй за 5%(сьнежань да сьнежня).
Найменш з пачатку году даражэюць прадукты з гародніны, падлічылі ў Нацбанку. Гэтая група тавараў дадала ў кошце 0,3%. «Найбольш значны рост працягнулі дэманстраваць прадукты харчаваньня, у вытворчасьці якіх выкарыстоўваюцца збожжавыя культуры», — тлумачаць спэцыялісты галоўнага банку краіны.
Улады прагназуюць, што па выніках першага квартала рост коштаў не павінен перавысіць 2,7% да сьнежня 2018 года, другога — 3,5%, трэцяга — 3,7%, а ў канцы года — 5%.
Паводле Радыё «Свабода»/юл