Logo Polskiego Radia
Print

Берасьцейскія журналісты-фрылансэры летась заплацілі 17 тыс. руб. штрафаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2019 16:02
Берасьцейскія праваабаронцы адсочваюць сытуацыю з перасьледам журналістаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Берасьцейскія журналісты-фрылансэры летась заплацілі 17 тыс. руб. штрафаў
Берасьцейскія праваабаронцы адсочваюць сытуацыю з перасьледам журналістаў, паведаміў мясцовы праваабаронца Ўладзімір Вялічкін. Паводле яго, берасьцейскія журналісты-фрылансэры заплацілі ў мінулым годзе больш за 17 тыс. рублёў штрафаў за сваю журналісцкую дзейнасьць. Ён зазначыў, што ўжо ў гэтым годзе, у прыватнасьці, журналістам «Белсату» Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку прысудзілі тры штрафы па 40 базавых велічынь – разам 120 базавых.
Праваабаронца дадаў што перасьлед журналістаў па адміністрацыйным артыкуле 22.9 – «праца без акрэдытацыі» не адпавядае ні міжнароднаму праву, ні Канстытуцыі Беларусі.

Берасьцейскія праваабаронцы адсочваюць сытуацыю з перасьледам журналістаў, паведаміў мясцовы праваабаронца Ўладзімір Вялічкін. Паводле яго, берасьцейскія журналісты-фрылансэры заплацілі ў мінулым годзе больш за 17 тыс. рублёў штрафаў за сваю журналісцкую дзейнасьць.

Ён зазначыў, што ўжо ў гэтым годзе, у прыватнасьці, журналістам «Белсату» Мілане Харытонавай і Алесю Ляўчуку прысудзілі тры штрафы па 40 базавых велічынь – разам 120 базавых.

Праваабаронца дадаў, што перасьлед журналістаў па адміністрацыйным артыкуле 22, ч. 9 (праца без акрэдытацыі) не адпавядае ні міжнароднаму праву, ні Канстытуцыі Беларусі.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт