Logo Polskiego Radia
Print

У Гародні рыхтуюцца да фэстывалю кнігі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.03.2019 14:01
16 сакавіка ў горадзе над Нёманам адбудзецца фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».
Foto: pixabay.com/CC0

16 сакавіка ў гарадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця высадзіцца кампанія менскіх творцаў: мастак Павел Татарнікаў і культуроляг Максім Жбанкоў, філёзафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Андрэй Янушкевіч і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысьціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Яана Владыка ды Тацьцяна Нядбай. Таксама далучацца гарадзенскія аўтары, а завершыцца фэстываль выступаў музыкаў з гурту.K – tochka K

На фэсьце будзе разгорнуты кніжны кірмаш. Свае кнігі прывязуць выдавецтвы «Галіяфы», «Акадэмкніга», «Янушкевіч», «Arche», прадпрымальнік Раман Цымбераў, і выдавецтва «ЮрСаПрынт».

Арганізатары пераконваюць, што на фэсьце будзе прадстаўлены вялізарны выбар кніг: ад дзіцячых чытанак да філязофскіх лекцый, каб кожны мог знайсьці сваю інтэлектуальную кнігу. Так што гэта добрая магчымасьць набыць беларускія навінкі і бэстсэлеры. З падрабязнай праграмай фэстывалю можна пазнаёміцца на сайце http://pradmova.by/

Паводле «Наша Ніва»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт