Logo Polskiego Radia
Print

У прадпрымальнікаў больш ня будуць канфіскоўваць маёмасьць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.03.2019 13:08
Такія зьмены зь лета бягучага году анансуе Генэральная пракуратура па крымінальных справах.
Foto: pixabay.com/CC0

Начальнік аддзелу дзяржаўнага абвінавачваньня Генэральнай пракуратуры Эльдар Сафараў анансаваў зьмены ў Крымінальны кодэкс, якія тычацца прадпрымальнікаў. З разьдзелу «Злачынствы супраць парадку вядзеньня прадпрымальніцкай дзейнасьці» выключаць 5 артыкулаў:

Парушэньне парадку адкрыцьця рахункаў за межамі Беларусі.

Перашкода законнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Парушэньне антыманапольнага заканадаўства.

Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта.

Ілжэпрадпрымальніцтва.

Яшчэ ў васемнаццаць артыкулаў уносяцца зьмены з больш ільготнымі ўмовамі прыцягненьня да адказнасьці. Акрамя таго, выключаецца агульная канфіскацыя маёмасьці як дадатковы від пакараньня і пашыраецца стасаваньне спэцыяльнай канфіскацыі», – паведаміў Эльдар Сафараў.

Будзе канфіскоўвацца прылада злачынства або даход, атрыманы незаконным шляхам. Аднак такога пакараньня, як канфіскацыя маёмасьці, суд больш прызначаць не будзе. Прадпрымальнікаў, якім прысудзілі канфіскацыю, але не пасьпелі яе правесьці, вызваляць ад гэтай кары.

Летась канфіскацыя маёмасьці стасавалася ў 80 выпадках.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт