Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі судзяць журналіста за перамогу ў конкурсе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.03.2019 11:55
Віцебскага журналіста судзяць за матэрыял, які перамог у журналісцкім конкурсе
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларуская пракуратура абвінавачвае журналіста-фрылянсэра Віталя Скрыля ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ па ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь. Падставай для абвінавачаньня стаў матэрыял, які быў паказаны на тэлеканале «Белсат». Гэта відэасюжэт, у якім расказваецца пра Сеньненскі сырзавод, які не працуе праз недахоп сыравіны.

Менавіта гэты відэасюжэт быў прызнаны адным з найлепшых на конкурсе, які праводзіў Віцебскі рэгіянальны мэдыяцэнтр.

У сваю чаргу ў міліцыі прагляд сюжэта выклікаў зусім іншую рэакцыю. 26 студзеня супрацоўнікі Сеньненскага РАУС убачылі згаданы сюжэт тэлеканале «Белсат». Потым міліцыянты кінуліся апыталі работнікаў прадпрыемства, ці скардзіліся яны на стан прадпрыемства, і што за рэпарцёры запісвалі іхныя словы на відэа. Доўгі час міліцыя не магла адшукаць аўтара сюжэта, гэта ўдалося зрабіць праз сацыяльны партал «Вконтакте». Міліцыянты ўзялі здымкі журналіста з пабліку «Твой Витебск» ды паказалі іх працаўнікам завода. Віталя Скрыля пазналі ўсе, да каго зьвярнуліся супрацоўнікі міліцыі.

У выніку Сеньненскі раённы суд даслаў справу журналіста-фрылянсэра ў Віцебск. Справа будзе разглядацца ў судзе Віцебскага раёна, судзьдзём прызначаны Міхаіл Зубеня.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт