Экспэрты зь Гішпаніі правядуць у Менску сэмінар па антытэрарыстычных стратэгіях
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.03.2019 12:01
Мэтай сэмінара зьяўляецца перадача эўрапейскага вопыту барацьбы з тэрарызмам.
Alexas_Fotos/pixabay.com
Экспэрты зь Гішпаніі правядуць у Менску сэмінар па антытэрарыстычных стратэгіях
Мэтай сэмінара зьяўляецца перадача эўрапейскага вопыту барацьбы з тэрарызмам.
Экспэрты зь Гішпаніі 18-19 сакавіка правядуць у Менску сэмінар па антытэрарыстычных стратэгіях, тактыцы й тэхніцы.
Сэмінар арганізуецца пры падтрымцы Эўразьвязу ў супрацоўніцтве са спэцыяльнай групай па барацьбе з тэрарызмам МУС Францыі й антытэрарыстычнай групай гішпанскай Грамадзянскай гвардыі.
Як паведамляе EU Neighbours East, мэтай сэмінара зьяўляецца перадача эўрапейскага вопыту барацьбы з тэрарызмам. У прыватнасьці ўдзельнікі абмяркуюць вопыт Грамадзянскай гвардыі Гішпаніі ў барацьбе з тэрарызмам і сродкі, якія выкарыстоўваюцца для адаптацыі тактыкі й мэтадаў у супрацьдзеяньні новым тэрарыстычным пагрозам.
Арганізатары разьлічваюць, што мерапрыемства будзе спрыяць „умацаваньню патэнцыялу праваахоўных органаў Беларусі ў барацьбе з тэрарызмам і арганізацыі грамадзкай бясьпекі”, асабліва ў кантэксьце заплянаваных масавых спартыўных мерапрыемстваў, а менавіта ІІ Эўрапейскіх гульняў і чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай.
belapan.by/аз