Logo Polskiego Radia
Print

На будоўлі, дзе знойдзенае пахаваньне габрэяў, затрыманы мясцовы актывіст

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.03.2019 10:30
На месцы будаўніцтва элітнага жылога комплексу ў гады вайны знаходзілася гета, тут адбываліся і расстрэлы габрэяў.
Віталь Казак.Віталь Казак.фота: Вясна

Вечарам 11 сакавіка ў Прыбускім квартале Берасьця а 22.30 затрыманы актывіст Віталь Казак. Па інфармацыі праваабаронцы Ўладзіміра Вялічкіна, яго даставілі ў Ленінскі РАУС.
Пасьля 18 гадзіны да плота будпляцоўкі, дзе нядаўна ў катлаване былі знойдзеныя парэшткі сотняў загінулых людзей, людзі прынесьлі кветкі, лампадкі і фатаграфіі габрэяў. Раней сюды ўжо прыносілі жалобныя вянкі і сьвечкі, але ўначы іх нехта прыбраў.
Сам Віталь Казак хацеў пабачыць, хто нішчыць гэтыя памятныя знакі і сфатаграфаваць вандалаў, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Міліцыю выклікаў нехта з кіраўніцтва мясцовага ЖЭСу.
Пазьней Уладзімір Вялічкін паведаміў, што ў дачыненьні да Віталя Казака вынесена адміністрацыйная пастанова па арт 21.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў), згодна з якой актывіста пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь.
Як паведамляла раней «Брэсцкая газета», на месцы будаўніцтва элітнага квартала, абмежаванага вуліцамі Савецкай, Дзяржынскага, Куйбышава і праспэктам Машэрава, было знойдзена масавае пахаваньне часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месцы будаўніцтва элітнага жылога комплексу ў гады вайны знаходзілася гета, тут адбываліся і расстрэлы габрэяў. Непадалёк знаходзіцца помнік 34 тысячам ахвяраў Берасьцейскага гета.
На 6 сакавіка тут знойдзены парэшткі каля 730 чалавек. Меркавана тут іх каля тысячы.
....

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт