Logo Polskiego Radia
Print

Юлія Быкава ў адборы на „Эўравізію” абараняла беларускую мову

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2019 17:01
Паводле сьпявачкі, калі не прасоўваць песьні на беларускай мове, „у нас ня будзе нічога”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Юлія Быкава ў адборы на „Эўравізію” абараняла беларускую мову
Паводле сьпявачкі, калі не прасоўваць песьні на беларускай мове, „у нас ня будзе нічога”.
Гурт Aura выступіў у фінале беларускага нацыянальнага адборачнага туру на конкурс „Эўравізія-2019” зь песьняй на беларускай мове пад загалоўкам „Чаравала”. Вакал Юліі Быкавай падтрымала сваім танцам вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта.
Аднак ад журы „Белтэлерадыёкампаніі” гурт атрымаў толькі 55 балаў. Пераможцай нацыянальнага адбору стала падапечная расейскага прадусара Віктара Дробыша пад псэўданімам „Зена”. Яна атрымала 69 балаў за выкананьне песьні „Like It” на ангельскай мове.
Словы для песьні „Чаравала” напісала сама Юлія Быкава, а музыку — ейны муж кампазытар Яўген Алейнік.
Падчас адбору Юлія казала, што сваёй песьняй хацела „даць тры хвіліны прыгажосьці й зачараваньня па-беларуску”, - паведаміў у рэпартажы партал tut.by. Быкава сказала, што калі не прасоўваць песьні на беларускай мове, „у нас ня будзе нічога”.
У нацыянальным адборы сьпявачка ўдзельнічае не ўпершыню. Распавядае, што выбар на карысьць беларускамоўных песень зрабіла шмат гадоў таму.
Калісьці для аднаго з адбораў яны падрыхтавалі дзьве кампазыцыі: англамоўны „танцавальны хіт”, як кажа Юлія, і беларускамоўную песьню „Затрымай мяне”.
„Мы тады зьвярнуліся да слухачоў, якую б песьню яны выбралі. І яны выбралі беларускамоўную. Я тады вырашыла, што на конкурсах такога ўзроўню трэба прасоўваць сапраўды беларускія песьні, беларускіх артыстаў”, - кажа Юлія.
Беларусь удзельнічае ў „Эўравізіі” з 2004 году. Найлепшы вынік краіны - 6-е месца Дзьмітрыя Калдуна ў 2007 годзе.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт