Стала вядомае месца Беларусі ў рэйтынгу ўплывовых краінаў сьвету
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        07.03.2019 15:46
                    
                    Беларусь знаходзіцца вышэй за Ўкраіну, Летуву, Латвію, а нават Польшчу.
                
Рэактыўная сыстэма залпавага агню "Палянэз". Фота: ont.byont.by
                     
Стала вядомае месца Беларусі ў рэйтынгу ўплывовых краінаў сьвету
У рэйтынгу ўплывовых краін сьвету, складзеным амэрыканскім часопісам US News & World Report, Беларусь займае 35-е месца. Беларусь знаходзіцца вышэй за Ўкраіну (39-е месца), Летуву (76), Латвію (79), а нават Польшчу (44).
Паводле складальнікаў рэйтынгу, самая ўплывовая дзяржава сьвету – ЗША, далей знаходзяцца Расея, Кітай, Нямеччына, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Ізраіль, Саудаўская Аравія ды Паўднёвая Карэя. Адзначаецца, што часопіс прааналізаваў вайсковую магутнасьць дзяржаў, іх вайсковы і палітычны ўплыў, удзел у міжнародных аб'яднаньнях.

euroradio.fm/эж