Logo Polskiego Radia
Print

Магілёвец стварае праект для маніторынгу чысьціні паветра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.03.2019 15:31
У Беларусі чагосьці падобнага пакуль няма.
Магілёўскі абласны драматычны тэатар. Магілёўскі абласны драматычны тэатар. By Андрэй Дзмiтрыеў (дазвол) - http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?t=1074&start=0&postdays=0&postorder=asc&highlight=, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35066602

Магілёвец Сяргей Пехцераў падаў свой праект Pavetra на 13-ы сэзон конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Гэта народны маніторынг дробных часьціц у паветры, піша mspring.online.

Паказчыкі здымаюцца раз у 20 хвілін і абнаўляюцца на інтэрактыўнай онлайн-мапе. У тэставым рэжыме яна працуе ўжо на сайце pavetra.online.

"Ведаючы стан паветра, можна сплянаваць свой шпацыр паводле месца й часу, а таксама ведаць, у якіх раёнах горада лепш здымаць кватэру. У пэрспэктыве, хацелася б апавяшчаць пра небясьпеку праз Telegram і Instagram", — кажа аўтар праекту. Такія ідэі, дадае ён, рэалізаваныя ўжо ў іншых краінах сьвету, але ў Беларусі чагосьці падобнага пакуль няма.

Для рэалізацыі праекту Пехцераву патрэбна 4500 рублёў. На гэтыя грошы ён плянуе ўсталяваць датчыкі ва ўсіх абласных цэнтрах. Але пры гэтым абяцае, што нават калі нічога не выйграе, то ў Магілёве праект будзе працаваць.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт