Logo Polskiego Radia
Print

Турпаток у Беларусь у 2018 годзе вырас на 30%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2019 10:07
57% арганізаваных турыстаў і экскурсантаў склалі грамадзяне Расеі.
Менск, Беларусь.Менск, Беларусь.Photo: jackal007/pixabay.com/CC0 Public Domain

Турпаток у Беларусь у 2018 годзе вырас на 30%
57% арганізаваных турыстаў і экскурсантаў склалі грамадзяне Расеі.
Колькасьць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь у 2018 годзе, склала 365,5 тыс. чалавек (у 2017 годзе - 282,7 тыс.), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Белстата.
Найбольшая колькасьць прыбыўшых арганізаваных турыстаў і экскурсантаў прыпадала на расейскіх грамадзян (57%). Сярод іншых краін лідарамі па колькасьці наведваньняў Беларусі былі Летува, Польшча, Латвія, Украіна, Нямеччына, Кітай, Гішпанія, Эстонія, Вялікабрытанія, Ізраіль. Сярэдняя працягласьць знаходжаньня замежных турыстаў у Беларусі ў 2018 годзе склала 5 дзён.
Колькасьць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу, у мінулым годзе склала 850,7 тыс. чалавек. У краіны СНД арганізавана выехалі 20%, у ЭЗ – 28%, іншыя краіны – 52%.
Найбольш папулярнымі краінамі былі Эгіпет, Турцыя, Украіна, Балгарыя, Расея, Гішпанія, Польшча, Грэцыя, Грузія, Чарнагорыя, Чэхія, Летува й Італія (туды адправіліся 88,1% тых, хто выехаў за мяжу).
Прадаўжае разьвівацца ўнутраны турызм. Так, у 2018 годзе колькасьць арганізаваных турыстаў унутры краіны склала 65,2 тыс. чалавек, экскурсантаў - 942,6 тыс. чалавек.
У 2018 годзе ў гасьцініцах і аналягічных сродках разьмяшчэньня пражывалі 2007,3 тыс. чалавек. Зь іх беларусы склалі 48%, грамадзяне зь іншых дзяржаў – 52%, у тым ліку з краін СНД – 35%.
У санаторыях і іншых спэцыялізаваных сродках разьмяшчэньня ў мінулым годзе было разьмешчана 840,3 тыс. чалавек, замежныя грамадзяне склалі 229 тыс. чалавек, або 27% ад агульнай колькасьці разьмешчаных.
Паводле даных Міністэрства па падатках і зборах, на канец 2018 году працавалі 2054 суб'екты аграэкатурызму. Іх паслугамі ў мінулым годзе скарысталіся 422,3 тыс. чалавек, з іх 90% - беларусы.
Па стане на канец 2018 году турыстычнай дзейнасьцю ў Беларусі займаліся 1482 арганізацыі.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт