Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь сярод лідараў паставак выбуховых рэчываў ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.03.2019 15:07
У большых аб’ёмах Украіна набывала гэтую прадукцыю толькі ў Нямеччыне і ў ЗША.
Нітрацэлюлёзны бяздымны порах N110. Нітрацэлюлёзны бяздымны порах N110. Аўтар: Halen - Уласны твор, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=530017

Беларусь сярод лідараў паставак выбуховых рэчываў ва Ўкраіну
У большых аб’ёмах Украіна набывала гэтую прадукцыю толькі ў Нямеччыне і ў ЗША.
Беларусь у 2018 годзе экспартавала ва Ўкраіну пораху й выбуховых рэчываў на 1,989 мільёна даляраў, што на 19 % перавысіла ўзровень 2017-га.
У большых аб’ёмах Украіна набывала гэтую прадукцыю толькі ў Нямеччыне (на 2,066 мільёна даляраў) і ў ЗША (на 3,239 мільёна даляраў). Пастаўкі пораху і выбуховых рэчываў з гэтых краін павялічыліся ў параўнаньні з 2017 годам адпаведна на 60% і 127,5%.
Чацьвёртае й пятае месца адпаведна ў аб’ёмах паставак гэтай прадукцыі ва Ўкраіну займаюць Чэхія (павялічыліся на 45 % да 1,150 мільёна даляраў) і Польшча (зьнізіліся на 5 % да 787,1 тысячы даляраў).
Прыкметна, што да 2014 году Ўкраіна ўвозіла гэтую прадукцыю ў мінімальных аб’ёмах - яна лічылася экспартна арыентаванай і мела запатрабаванасьць на вонкавых рынках. У асобныя пэрыяды пастаўкі пораху й выбуховых рэчываў з Украіны павялічваліся больш як у тысячу разоў.
Згодна са зьвесткамі Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, летась краіна працягвала набываць гэтую прадукцыю і ў Расеі, хоць аб’ёмы паставак зьнізіліся на 15 % у параўнаньні з 2017 годам, да 1,056 мільёна даляраў.
У той жа час Украіна пакуль не адмовілася ад паставак пораху й выбуховых рэчываў на вонкавы рынак. Гэтую прадукцыю (праўда, у невялікіх аб’ёмах) ва Ўкраіне набывалі эўрапейскія краіны - Баўгарыя (5,218 мільёна даляраў), Эстонія (на 714,4 тысячы даляраў), Летува (на 524 тысячы даляраў), Грузія (288,6 тысячы даляраў).
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт