У сувязі з прысудам Марыне Золатавай ГА «БАЖ» і Беларускі ПЭН-цэнтар заклікалі ўлады Беларусі неадкладна спыніць непрапарцыйнае ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў у працу журналістаў і недзяржаўных СМІ, а таксама прыняць меры для адмены прысуду Марыне Золатавай і вызваліць яе ад крымінальнай адказнасьці.
«Мы ўпэўненыя, што жорсткія меры супраць журналістаў, якія праходзілі па «справе БелТА», не паўплываюць на рэдакцыйную палітыку незалежных мэдыяў», – напісана ў заяве.
4 сакавіка суд Заводскага раёна Менска пакараў галоўнага рэдактара самага папулярнага беларускага інтэрнэт-партала Tut.by Марыну Золатаву штрафам у 7 650 рублёў паводле абвінавачаньня ў бязьдзеяньні службовай асобы (арт. 425 Крымінальнага кодэкса) і спагнаў на карысьць БелТА працэсуальныя выдаткі ў памеры 6 000 рублёў. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.
Марына Золатава – адзіная асоба, крымінальная справа якой была перададзена ў суд па так званай «справе БелТА». Астатнія фігуранты справы (ня менш за 14 чалавек), якія абвінавачваліся ў несанкцыяваным доступе да інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва (ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса), былі вызвалены ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе буйных штрафаў і фактычным прымусам да выплаты кампэнсацый дзяржаўным мэдыям БелТА і «СБ. Беларусь сегодня». Памер кампэнсацыі вызначаўся па мэтодыцы, якую нельга прызнаць справядлівай і абгрунтаванай.
ГА «БАЖ» і Беларускі ПЭН-цэнтар ад пачатку зьвязвалі так званую «справу БелТА» з ціскам на свабоду слова.

ав