Logo Polskiego Radia
Print

Заяўнікі Дня Волі: Калі не «Дынама», то каля Ратушы або Палаца спорту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2019 17:01
Аляксандар Лукашэнка запрапанаваў дазволеную пляцоўку – плошчу Бангалор – "на ёй і зьбірайцеся".
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

Заяўнікі Дня Волі: Калі не «Дынама», то каля Ратушы або Палаца спорту.
Падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што арганізатары Дня Волі не атрымаюць у якасьці пляцоўкі стадыён «Дынама». Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ёсьць дазволеная пляцоўка – плошча Бангалор – на ёй і зьбірайцеся. Што тычыцца леташняга сьвяткаваньня, то Лукашэнка сказаў, што 100-годзьдзе было «вялікай датай», таму быў дадзены дазвол на цэнтар горада.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што заяўнікі правялі сустрэчу адразу пасьля прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі. «Пасьля «Вялікага дыялёгу» я меў размову з кіраўніком Менгарвыканкама Анатолем Сіваком. Ён адзначыў, што пакуль не валодае інфармацыяй у поўным аб’ёме», – адзначае Кастусёў.
Па словах лідара БНФ, у арганізатараў ёсьць шэраг ідэяў па іншых пляцоўках, якія яны перададуць гарадзкім уладам. Што тычыцца сквэра ля Опэрнага тэатра, то цяпер побач з ім адбываецца рамонт дарогі і наўрад ці гэтая лякацыя можа быць задаволеная.
Дырэктар крамы symbal.by Павел Белавус называе тыя пункту, дзе можа быць праведзены Дзень Волі замест «Дынама» – гэта плошча Свабоды і пляцоўка ля Палаца спорту. Менавіта там часта праводзяцца ўсялякія гарадзкія сьвяткаваньні і фэсты.
«Мы ня просім нейкія фантастычныя варыянты, як Кастрычніцкая плошча з перапыненьнем руху па праспэкце Незалежнасьці. Названыя лякацыі добра вядомыя па арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Гэта магло б быць кампрамісным варыянтам для ўсіх бакоў», – адзначае Павел.
Ён кажа, што не зьбіраецца браць удзел у сьвяткаваньні 101-х угодак сьвяткаваньня незалежнасьці БНР на Бангалоры. «У выпадку адмовы – магчымы сцэнар з дэцэнтралізацыяй сьвяткаваньня, – кажа Белавус. – Мы не зьбіраемся ладзіць палітычную акцыю – гэта сьвяткаваньне, каб людзі змаглі ўзьняць бел-чырвона-белыя сьцягі, пачуць віншаваньні».
https://nn.by/?c=ar&i=226365

Падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што арганізатары Дня Волі не атрымаюць у якасьці пляцоўкі стадыён «Дынама».

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ёсьць дазволеная пляцоўка – плошча Бангалор – на ёй і зьбірайцеся. Што тычыцца леташняга сьвяткаваньня, то Лукашэнка сказаў, што 100-годзьдзе было «вялікай датай», таму быў дадзены дазвол на цэнтар горада.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што заяўнікі правялі сустрэчу адразу пасьля прэс-канфэрэнцыі Лукашэнкі. «Пасьля «Вялікага дыялёгу» я меў размову з кіраўніком Менгарвыканкама Анатолем Сіваком. Ён адзначыў, што пакуль не валодае інфармацыяй у поўным аб’ёме», – адзначае Кастусёў.

Па словах лідара БНФ, у арганізатараў ёсьць шэраг ідэяў па іншых пляцоўках, якія яны перададуць гарадзкім уладам. Што тычыцца сквэра ля Опэрнага тэатра, то цяпер побач з ім адбываецца рамонт дарогі і наўрад ці гэтая лякацыя можа быць задаволеная.

Дырэктар крамы symbal.by Павел Белавус называе тыя пункту, дзе можа быць праведзены Дзень Волі замест «Дынама» – гэта плошча Свабоды і пляцоўка ля Палаца спорту. Менавіта там часта праводзяцца ўсялякія гарадзкія сьвяткаваньні і фэсты.

«Мы ня просім нейкія фантастычныя варыянты, як Кастрычніцкая плошча з перапыненьнем руху па праспэкце Незалежнасьці. Названыя лякацыі добра вядомыя па арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Гэта магло б быць кампрамісным варыянтам для ўсіх бакоў», – адзначае Павел.

Ён кажа, што не зьбіраецца браць удзел у сьвяткаваньні 101-х угодак сьвяткаваньня незалежнасьці БНР на Бангалоры. «У выпадку адмовы – магчымы сцэнар з дэцэнтралізацыяй сьвяткаваньня, – кажа Белавус. – Мы не зьбіраемся ладзіць палітычную акцыю – гэта сьвяткаваньне, каб людзі змаглі ўзьняць бел-чырвона-белыя сьцягі, пачуць віншаваньні».

паводле Наша Ніва/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт