Летувіскі прэм'ер-міністар Саўлюс Сквярняліс заявіў, што мае намер прапанаваць уладам Беларусі выкарыстаць інфраструктуру БелАЭС, уключаючы сеткі і электрагенерыруючае абсталяваньне, для стварэньня электрастанцыі на газе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы летувіскага ўрада.
Паводле яго слоў, прапанова зьвязана з прынятым у сярэдзіне лютага рашэньнем Канвэнцыі Эспа.
Нядаўна прэмʼер, які балятуецца ў прэзыдэнты Летувы, на сустрэчы з выбаршчыкамі заявіў, што ў яго ёсьць «плян-хуліган» і што ён гатовы прапанаваць беларусам рацыянальнае рашэньне з нагоды БелАЭС. Прэзыдэнт Даля Грыбаўскайтэ пасьля гэтага заявіла, што Летуве нудна працягваць дамагацца закрыцьця БелАЭС, а размовы аб верагодным «прагматычным поглядзе» на АЭС – гэта «спроба гандляваць бясьпекай людзей».
Міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус пасьля гэтага сказаў, што ня ведае аб пляне прэмʼера адносна БелАЭС.
У лютым 2019 года Нарада бакоў Канвэнцыі Эспа заявіла аб тым, што беларускі бок не даў грамадзкасьці «дастатковай» інфармацыі ў падтрымку абгрунтаваньня выбару Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва БелАЭС. У Менску назвалі гэтае рашэньне «антыбеларускім» і канстатавалі, што такое «рашэньне было прынята па ініцыятыве дэлегацыі Эўразьвязу ва ўгоду Летуве».
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1255394

Інтэрфакс/ав