Мінкульт абвясьціў конкурс на эскіз помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
03.03.2019 12:22
Пераможца атрымае права на стварэньне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч рублёў.
Плошча Якуба Коласа ў Менску Wikipedia CC BY-SA 3.0
Мінкульт абвясьціў конкурс на эскіз помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах
Мэта конкурсу – стварыць манумэнт клясыка беларускай літаратуры на яго малой радзіме. Кампазыцыйнае і плястычнае выкананьне павінна быць вытрымана « у найлепшых традыцыях клясычнага і нацыянальнага манумэнтальнага мастацтва».
Удзельнічаць у конкурсе могуць прафэсійныя скульптары і архітэктары. Заяўкі прымаюць да 2 траўня. Эскізныя працы будуць ацэньваць на адпаведнасьць конкурсу, паводле высокага прафэсійнага ўзроўню, выкарыстаньню арыгінальнага рашэньня і адлюстраваньню найбольш выразнага вобразу.
Канкурсанты будуць удзельнічаць ананімна – іх працы пранумаруюць. Пераможца атрымае права на стварэньне помніка, кошт якога не можа перавышаць 200 тысяч рублёў. Сродкі выдзеліць Стаўбцоўскі райвыканкам.