Logo Polskiego Radia
Print

Сьледчы павесіўся ў Стоўбцах

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.03.2019 08:04
Пасьля зьнікненьня хлопца шукалі і міліцыянты, і валянтэрскі атрад «Анёл».
фота: УДАІ УУС Берасьцейскага аблвыканкаму

Сьледчы павесіўся ў Стоўбцах
Суіцыд зьдзейсьніў 21-гадовы сьледчы Станіслаў Бець.
Хлопец сышоў з дому пасьля абеду 27 лютага. 28 лютага абласная міліцыя паведаміла, што Бець загінуў і ягонае цела знайшлі ў лесе каля Стоўбцаў.
Сястра хлопца распавяла журналістам, што летась ён скончыў акадэмію МУС, працаваў сьледчым у Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.
Знаёмыя Станіслава кажуць, што апошнія ночы перад зьнікненьнем ён праводзіў на працы, не начаваў у арандаваным пакоі. Пасьля зьнікненьня хлопца шукалі і міліцыянты, і валянтэрскі атрад «Анёл».
Станіслаў Бець нарадзіўся і вырас у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна. 4 сакавіка яму споўнілася б 22 гады.

Суіцыд зьдзейсьніў 21-гадовы сьледчы Станіслаў Бець. Хлопец сышоў з дому пасьля абеду 27 лютага. 28 лютага абласная міліцыя паведаміла, што Бець загінуў і ягонае цела знайшлі ў лесе каля Стоўбцаў.

Сястра хлопца распавяла журналістам, што летась ён скончыў акадэмію МУС, працаваў сьледчым у Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.
Знаёмыя Станіслава кажуць, што апошнія ночы перад зьнікненьнем ён праводзіў на працы, не начаваў у арандаваным пакоі. Пасьля зьнікненьня хлопца шукалі і міліцыянты, і валянтэрскі атрад «Анёл».

Станіслаў Бець нарадзіўся і вырас у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна. 4 сакавіка яму споўнілася б 22 гады.

паводле svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт