У Горадні забаранілі сьвяткаваць Дзень волі ў гарадзкім парку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.02.2019 13:02
Паводле мясцовых уладаў, парк не ўваходзіць у сьпіс месцаў, дзе такія мерапрыемствы дазволеныя.
Горадня. CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=926901CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=926901
У Горадні забаранілі сьвяткаваць Дзень волі ў гарадзкім парку
Паводле мясцовых уладаў, парк не ўваходзіць у сьпіс месцаў, дзе такія мерапрыемствы дазволеныя.
Мясцовыя ўлады Горадні адмовілі арганізатарам сьвяткаваньня ў праве зладзіць Дзень Волі ў гарадзкім парку.
„У парку імя Ж.-Э. Жылібера правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца”, - гаворыцца ў адказе на зварот.
Чыноўнікі матывавалі адмову, спаслаўшыся на рашэньне гарвыканкаму „Аб месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Горадні” ад 2011 году.
Парк імя Жылібера не ўваходзіць у сьпіс месцаў, дзе дазволена праводзіць такія мерапрыемствы. Магчыма, што чыноўнікі прапануюць заяўнікам іншае месца для сьвяткаваньня Дня Волі.
belsat.by/аз