МУС хоча ўвесьці бальную сыстэму пакараньняў для кіроўцаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
28.02.2019 12:20
Пакет прапаноў МУС рыхтуе да нарады кіраўніка дзяржавы з сілавікамі, дакладная дата якой пакуль невядомая.
ДАІ на вуліцы Менскафота: sb.by
МУС хоча ўвесьці бальную сыстэму пакараньняў для кіроўцаў-парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Пра гэта па выніках сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы паведаміў міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч, інфармуе БЕЛТА. Лукашэнка падтрымаў зрабіць больш жорсткай адказнасьць для п'яных за рулём. «Алкашам месца за рулём няма!», – заявіў ён.
Пакет прапаноў МУС рыхтуе да нарады кіраўніка дзяржавы з сілавікамі, дакладная дата якой пакуль невядомая. Сярод іх ёсьць прапанова зрабіць больш жорсткай адказнасьць для кіроўцаў, якія дзясяткі разоў на год парушаюць ПДР. Мяркуецца, што гэта выключыла б магчымасьці зьдзяйсьненьне цяжкіх злачынстваў на дарогах краіны.
euroradio.fm/belta.by/эж