Logo Polskiego Radia
Print

БЧ рэалізуе новы праект – кантэйнэрны цягнік па маршруце Беларусь-Румынія

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.02.2019 14:51
Першы састаў адправіцца ў дарогу на пачатку сакавіка са станцыі Ганцавічы.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лягістычны цэнтар» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі рэалізуе новы праект – рэгулярны кантэйнэрны цягнік па маршруце Беларусь-Румынія. Партнэрамі БТЛЦ у арганізацыі праекту выступаюць Rail Cargo Logistics d.o.o. (Славэнія) і «Захід-Транс-Сервіс» (Украіна), паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ. Новы кантэйнэрны цягнік з экспартнай прадукцыяй прадпрыемстваў лясной галіны плянуецца адправіць у адрас грузаатрымальнікаў у першай дэкадзе сакавіка са станцыі Ганцавічы.

Для перавозкі прадукцыі выкарыстоўваюцца кантэйнэры павышанай ёмістасьці – тыпу Open Top. «Адной з галоўных пераваг новага праекту зьяўляецца прадуманая лягістыка, аснову якой складае хуткасьць дастаўкі грузу – 39 гадзін. Заплянаваны аб'ём грузаў на 2019 г. – 120 тыс. т», – адзначылі ў БЧ. Для Беларускай чыгункі адным са стратэгічных напрамкаў зьяўляецца разьвіцьцё экспартна-імпартных перавозак грузаў беларускіх прадпрыемстваў. Так, для разьвіцьця калідора Поўнач – Поўдзень БЧ сумесна з Расейскімі чыгункамі і Азэрбайджанскімі чыгункамі разглядаецца пытаньне арганізацыі новага праекту – кантэйнэрнага цягніка па маршруце Менск-Баку. Як растлумачылі ў БЧ, дадзены праект дасьць магчымасьць у самыя кароткія тэрміны (7 сутак) і па канкурэнтнай тарыфах дастаўляць грузы, што вырабляюцца ў Беларусі, у Азэрбайджан.

паводле Белта/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт