Logo Polskiego Radia
Print

Галоўрэда TUT.by Золатаву хочуць аштрафаваць на 25,5 тыс. рублёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.02.2019 09:46
Пракурор 25 лютага заявіў аб поўнай вінаватасьці галоўнага рэдактара партала Tut.by Марыны Золатавай па «справе БелТА».
фота: tut.by

Галоўрэда TUT.by Золатаву хочуць аштрафаваць на 25,5 тыс. рублёў
Пракурор 25 лютага заявіў аб поўнай вінаватасьці галоўнага рэдактара партала Tut.by Марыны Золатавай па «справе БелТА» і папрасіў суд пакараць яе штрафам у 1000 базавых велічынь, або 25,5 тыс. рублёў. Пра гэта паведамілі ў Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Таксама ў судзе стала вядома, што пракуратура санкцыянавала праслухоўваньне тэлефона Марыны Золатавай яшчэ 15 сакавіка 2018 года, хоць на той момант не было ні крымінальнай справы, ні нават праверкі, а сама БелТА раней паведамляла пра праблемы з доступам да платнай падпіскі толькі ў другой палове красавіка 2018 года.
Марына Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БЕЛТА», 14 супрацоўнікаў розных СМІ былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай. Яе абвінавачваюць па ч. 2 арт. 425 КК за бязьдзейнасьць службовай асобы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт