Logo Polskiego Radia
Print

Парэшткі 600 чалавек выявілі на будоўлі ў Берасьце

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.02.2019 13:19
Будаўніцтва «Прыбужскага квартала» ў месцы выяўленьня чалавечых парэштак прыпынена, далейшы лёс будоўлі пакуль нявызначаны.
Будынак Берасьцейскага аблвыканкама Будынак Берасьцейскага аблвыканкама commons.wikimedia.org/Szeder László/CC BY-SA 3.0

Парэшткі 600 чалавек выявілі на будоўлі ў Берасьце
У Берасьцейскім гарвыканкаме прайшла сустрэча па пытаньні эксгумацыі і перапахаваньня ахвяраў брэсцкага гета. Астанкі былі выяўленыя падчас будаўніцтва ў цэнтральнай частцы гораду.
На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў габрэйскіх суполак Берасьця, прадстаўнікоў інвэстара. Паводле слоў старшага інспэктара адзела культуры гарвыканкама Алы Кандак, у цяперашні час паднятыя парэшткі шасьціста расстраляных габрэяў. Пошукавы батальён працягвае працы. Не выключаецца, што могуць быць знойдзеныя да тысячы ахвяр нямецкіх карнікаў.
Кіраўнік іудзейскай суполкі «Эмуна» Барыс Брук, рабін Берасьцейскай іудзейскай рэлігійнай абшчыны «Хабат» Хаім Рабіновіч ды іншыя адназначна выказаліся за перапахаваньне парэшткаў. Праўдападобна, яно адбудзецца на Паўночных могілках гораду.
Будаўніцтва «Прыбужскага квартала» ў месцы выяўленьня чалавечых парэштак прыпынена, далейшы лёс будоўлі пакуль нявызначаны.

У Берасьцейскім гарвыканкаме прайшла сустрэча па пытаньні эксгумацыі і перапахаваньня ахвяраў брэсцкага гета. Астанкі былі выяўленыя падчас будаўніцтва ў цэнтральнай частцы гораду.

На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў габрэйскіх суполак Берасьця, прадстаўнікоў інвэстара. Паводле слоў старшага інспэктара адзела культуры гарвыканкама Алы Кандак, у цяперашні час паднятыя парэшткі шасьціста расстраляных габрэяў. Пошукавы батальён працягвае працы. Не выключаецца, што могуць быць знойдзеныя да тысячы ахвяр нямецкіх карнікаў.

Кіраўнік іудзейскай суполкі «Эмуна» Барыс Брук, рабін Берасьцейскай іудзейскай рэлігійнай абшчыны «Хабат» Хаім Рабіновіч ды іншыя адназначна выказаліся за перапахаваньне парэшткаў. Праўдападобна, яно адбудзецца на Паўночных могілках гораду.

Будаўніцтва «Прыбужскага квартала» ў месцы выяўленьня чалавечых парэштак прыпынена, далейшы лёс будоўлі пакуль нявызначаны.

novychas.by/vb.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт