Logo Polskiego Radia
Print

Два высокапастаўленыя сьледчыя СК звольненыя з пасадаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.02.2019 15:34
Адзін з іх праходзіць у якасьці падазраванага па крымінальнай справе.
Будынак Сьледчага камітэту ў МенскуБудынак Сьледчага камітэту ў Менскуhttps://upload.wikimedia.org/wikipedia

На мінулым тыдні сваю пасаду пакінуў начальнік аддзела па расьсьледаваньні злачынстваў у сфэры эканомікі Упраўленьня СК па горадзе Менску палкоўнік Ільля Валозін і яго калега, супрацоўнік Цэнтральнага апарата Сьледчага камітэта Андрэй Качур, паведамілі Tut.by дзьве не зьвязаныя адна з адной крыніцы.

Па інфармацыі суразмоўцы Tut.by, Андрэй Качур, на днях звольнены з праваахоўных органаў, праходзіць у якасьці падазраванага па крымінальнай справе.

Аб прычынах адстаўкі Ільлі Валозіна афіцыйна не паведамляецца. Яго аддзел займаўся многімі гучнымі эканамічнымі справамі — ад справы Віталя Арбузава і групы кампаній Fenox да другой справы Аляксандра Мураўёва і справы лідараў прафсаюза РЭП Фядыніча і Комлік.

У Сьледчым камітэце ад камэнтароў па кадравых пытаньнях адмовіліся.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт