Лукашэнка плянуе распрацаваць дзейсныя меры па росьце нараджальнасьці
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.02.2019 14:27
«Яшчэ раз папярэджваю: хоць адно невыкананьне майго даручэньня – адразу зьбірайцеся й сыходзьце».
pixabay.com/Public Domain CC0
У бліжэйшыя гады неабходна распрацаваць і рэалізаваць дзейсныя меры, накіраваныя на павелічэньне нараджальнасьці насельніцтва Беларусі. Пра гэта на нарадзе 19 лютага заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, таксама важна надаць увагу фарміраваньню пазытыўнага й паважлівага стаўленьня да мацярынства й сямейных каштоўнасьцяў.
Пры гэтым ён адзначыў, што да гэтага часу ёсьць недапрацоўкі ў забесьпячэньні шматдзетных сем'яў жыльлём, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў краіне з 2016 па 2020 год дзейнічае дзяржпраграма «Здароўе народа й дэмаграфічная бясьпека Рэспублікі Беларусь». Аднак ён даў зразумець, што на практыцы яна не выконваецца. «Яшчэ раз папярэджваю: хоць адно невыкананьне майго даручэньня – адразу зьбірайцеся й сыходзьце», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У бліжэйшыя гады неабходна распрацаваць і рэалізаваць дзейсныя меры, накіраваныя на павелічэньне нараджальнасьці насельніцтва Беларусі. Пра гэта на нарадзе 19 лютага заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, таксама важна надаць увагу фарміраваньню пазытыўнага й паважлівага стаўленьня да мацярынства й сямейных каштоўнасьцяў.
Пры гэтым ён адзначыў, што да гэтага часу ёсьць недапрацоўкі ў забесьпячэньні шматдзетных сем'яў жыльлём, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў краіне з 2016 па 2020 год дзейнічае дзяржпраграма «Здароўе народа й дэмаграфічная бясьпека Рэспублікі Беларусь».
Аднак ён даў зразумець, што на практыцы яна не выконваецца. «Яшчэ раз папярэджваю: хоць адно невыкананьне майго даручэньня – адразу зьбірайцеся й сыходзьце», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
тэлеграф/вс